Стварай культуру:
бібліятэчныя інавацыйныя паслугі

У 2020 г. Украінская бібліятэчная асацыяцыя (ВГО Українська бібліотечна асоціація) рэалізуе міжнародны праект пад назвай «Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі», які падтрымлівае Еўрапейскі Саюз па праграме Дом Еўропы. На конкурснай аснове было адабрана 32 бібліятэкара з Украіны і Беларусі, якія прайшлі навучанне з удзелам дацкіх і ўкраінскіх трэнераў. Па выніках навучання кожны бібліятэкар-удзельнік распрацаваў і ўкараніў у сваёй бібліятэцы новую інавацыйную паслугу для развіцця крэатыўных індустрый, якія прадстаўлены на дадзеным рэсурсе.

picture
Анлайн-сустрэчы для чытання асуджанымі кніг сваім дзецям — «Тата побач. Мама, давай пагаворым»

У «Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева» (Рэспубліка Беларусь) пачалі інавацыйную паслугу, накіраваную на працу з сем’ямі асуджаных. ...

picture
Студыя друку літаратурных цытат

Закарпацкая АУНБ імя Ф. Патушняка прадастаўляе паслугу студыі друку літаратурных цытат, дзякуючы якой кожны зможа пераўтварыць любімую цытату ў свой арыгінальны малюнак, а таксама надрукаваць яе на налепцы ці майцы. ...

picture
«Гейміфікацыя: Вучымся гуляючы»

Валыньская абласная бібліятэка для юнацтва пачала інавацыйную паслугу «Гейміфікацыя: Вучымся гуляючы», каб павысіць цікавасць падлеткаў да культуры, а таксама заахвоціць іх да чытання праз гульню. ...

picture
Дыстанцыйныя заняткі па кніжнай культуры

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пачала праводзіць дыстанцыйныя заняткі, якія будуць распавядаць карыстальнікам пра кніжную культуру. ...

picture
Сэрвіс «Чулыя гісторыі»

У рамках праекта «Твары культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі» запушчаны сэрвіс «Чулыя гісторыі», які прызначаны для азнаямлення розных бібліятэк з кейсамі працы з інклюзіўнай літаратурай. ...

picture
CO Workshop комікс-вокшопы

У херсонскіх бібліятэках правялі серыю воркшопаў, прысвечаных стварэнню коміксаў. Да праекта далучыліся Херсонская Цэнтральная бібліятэчная сістэма, а таксама тры бібліятэкі, у якіх і арганізуюць мерапрыемствы (Цэнтральная бібліятэка імя Лесі Украінкі, Бібліятэка-філіял №3 і Бібліятэка-філіял №1). ...

picture
Бібліязмярканне анлайн «Кніжнае бяссонне»

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Л. Крапіўніцкага ў Мікалаеве запусціла інавацыйную паслугу «Кніжнае бяссонне», якая накіравана на стварэнне аўдыёзапісаў жывых празаічных чытанняў. ...