Стварай культуру:
бібліятэчныя інавацыйныя паслугі

У 2020 г. Украінская бібліятэчная асацыяцыя (ВГО Українська бібліотечна асоціація) рэалізуе міжнародны праект пад назвай «Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі», які падтрымлівае Еўрапейскі Саюз па праграме Дом Еўропы. На конкурснай аснове было адабрана 32 бібліятэкара з Украіны і Беларусі, якія прайшлі навучанне з удзелам дацкіх і ўкраінскіх трэнераў. Па выніках навучання кожны бібліятэкар-удзельнік распрацаваў і ўкараніў у сваёй бібліятэцы новую інавацыйную паслугу для развіцця крэатыўных індустрый, якія прадстаўлены на дадзеным рэсурсе.

picture
«Гейміфікацыя: Вучымся гуляючы»

Валыньская абласная бібліятэка для юнацтва пачала інавацыйную паслугу «Гейміфікацыя: Вучымся гуляючы», каб павысіць цікавасць падлеткаў да культуры, а таксама заахвоціць іх да чытання праз гульню. ...

picture
«Староннім уваход … дазволены»

«Староннім уваход… дазволены» – гэта паслуга Львоўскай абласной бібліятэкі для юнацтва імя Рамана Іванычука, якая заклікана пазнаёміць наведвальнікаў з працоўным закуліссем культурных інстытуцый. ...

picture
«Аўтарская Майстэрня» (анлайн)

Дняпроўская абласная бібліятэка для моладзі імя М. Святлова адкрыла анлайнавую «Аўтарскую Майстэрню», якая пазнаёміць карыстальнікаў з мясцовымі майстрамі рукадзелля, а таксама навучыць ствараць традыцыйны ўкраінскі хэндмэйд. ...

picture
Традыцыйнае рукадзелле праз кнігу і бібліятэку

Бібліятэка імя В. А. Сіманенкі для дзяцей у Кіеве дапаможа наведвальнікам пазнаёміцца з традыцыйнымі тэхнікамі вышыўкі, этнаграфіяй, а таксама навучыць ствараць інтэрнэт-старонкі для прасоўвання і продажу ўласных вырабаў. ...