Цэнтралізаваная сістэма бібліятэк для дзяцей у Дняпры заснавала «Інкубатар крэатыўных ідэй», які закліканы навучыць дзяцей крэатыўнаму мысленню, а таксама дапамагчы дзецям 12-15 гадоў ствараць свой уласны інтэлектуальны прадукт.
«Ідэя паслугі нарадзілася даўно, таму што ў карыстальнікаў-падлеткаў існуе патрэба ў пісьменным афармленні і прасоўванні сваіх ідэй. Дзецям уласціва нараджаць крэатыўныя ідэі, але ім яшчэ не хапае ведаў і ўменняў, каб структураваць і давесці задуму да ўвасаблення. І менавіта ў гэтым ім павінны аказаць дапамогу кваліфікаваныя спецыялісты. Лепшай пляцоўкай для гэтага, на наш погляд, можа стаць дзіцячая бібліятэка, якая мае неабходны інфармацыйны і чалавечы рэсурс», — распавядае бібліятэкар Аляксандра Кацельнікава.
Прататып паслугі ствараўся сумесна калектывам Цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк для дзяцей у Дняпры. Тэставанне праводзілі сярод дзяцей ва ўзросце 12-15 гадоў, настаўнікаў, бацькоў і патэнцыйных заказчыкаў паслугі.
«Падчас тэставання прататыпа атрымалася скарэктаваць структуру паслугі, пашырыць кола патэнцыйных партнёраў і карыстальнікаў. Змяніўся таксама і фокус паслугі. Да тэставання ў цэнтры знаходзілася крэатыўная ідэя, але цяпер цэнтрам стаў карыстальнік паслугай», – дадае бібліятэкарка.
Паслуга будзе дзейнічаць у бібліятэцы на працягу навучальнага года 2020–2021.