Стварай культуру:
бібліятэчныя інавацыйныя паслугі

У 2020 г. Украінская бібліятэчная асацыяцыя (ВГО Українська бібліотечна асоціація) рэалізуе міжнародны праект пад назвай «Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі», які падтрымлівае Еўрапейскі Саюз па праграме Дом Еўропы. На конкурснай аснове было адабрана 32 бібліятэкара з Украіны і Беларусі, якія прайшлі навучанне з удзелам дацкіх і ўкраінскіх трэнераў. Па выніках навучання кожны бібліятэкар-удзельнік распрацаваў і ўкараніў у сваёй бібліятэцы новую інавацыйную паслугу для развіцця крэатыўных індустрый, якія прадстаўлены на дадзеным рэсурсе.

Анлайн-сустрэчы для чытання асуджанымі кніг сваім дзецям — «Тата побач. Мама, давай пагаворым»

У «Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева» (Рэспубліка Беларусь) пачалі інавацыйную паслугу, накіраваную на працу з сем’ямі асуджаных.

Паслуга рэалізуецца ў партнёрстве з калоніяй №14 Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Мінскай вобласці МУС Рэспублікі Беларусь і прадстаўляе сабой  арганізацыю літаратурных чытанняў для дзяцей з удзелам зняволеных.

«Ідэя паслугі ўзятая з Бруклінскай публічнай бібліятэкі (ЗША), там яна рэалізуецца пад назвай «Telestory». Але мы вырашылі яе адаптаваць для нашай краіны і нашай бібліятэкі ў прыватнасці. Пасля навучання метадалогіі «Дызайн-мысленне для бібліятэкараў» з трэнерамі з Даніі, мы вырашылі дадаць другі кампанент паслугі — стварэнне аўдыёпрадукта, у якім асуджаныя будуць чытаць для дзяцей казкі, фрагменты аповесцяў і апавяданні», — каментуе дырэктар бібліятэкі Алена Капыток.

Таксама яна адзначыла, што протатыпіраванне паслугі дазволіла зразумець, што  камфортным фарматам для анлайн-сустрэч сем’яў стане закрытая пляцоўка у дзіцячай бібліятэцы, дзе будзе чытанне і зносіны на працягу адной гадзіны.

Паслуга таксама прадугледжвае знаёмства дзіцяці з дзіцячай бібліятэкай, анлайн сустрэчы з бацькамі, а таксама дарэнне кніг па заканчэнні чытанняў: «Кніга дорыцца дзіцяці для яго асабістай сямейнай бібліятэкі з пажаданнем прачытаць яе ўжо у той час, калі тата або мама вернецца дадому».

З 23 красавіка 2020 пачаліся анлайн-сустрэчы, а па стане на 1 студзеня 2021 іх адбылося ўжо 7 (пры ўдзеле 29 удзельнікаў).

Таксама ў бібліятэцы паведамляюць, што ў 2021 годзе праект плануюць маштабіраваць і на гарады Беларусі, а таксама зарэгістраваць аўтарскае права на таварны знак праекта.

Паслуга будзе дзейнічаць у бібліятэцы на працягу 2020-2022 гадоў.

picture
picture
picture

Чытай таксама