Стварай культуру:
бібліятэчныя інавацыйныя паслугі

У 2020 г. Украінская бібліятэчная асацыяцыя (ВГО Українська бібліотечна асоціація) рэалізуе міжнародны праект пад назвай «Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі», які падтрымлівае Еўрапейскі Саюз па праграме Дом Еўропы. На конкурснай аснове было адабрана 32 бібліятэкара з Украіны і Беларусі, якія прайшлі навучанне з удзелам дацкіх і ўкраінскіх трэнераў. Па выніках навучання кожны бібліятэкар-удзельнік распрацаваў і ўкараніў у сваёй бібліятэцы новую інавацыйную паслугу для развіцця крэатыўных індустрый, якія прадстаўлены на дадзеным рэсурсе.

Бібліязмярканне анлайн «Кніжнае бяссонне»

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Л. Крапіўніцкага ў Мікалаеве запусціла інавацыйную паслугу «Кніжнае бяссонне», якая накіравана на стварэнне аўдыёзапісаў жывых празаічных чытанняў.

«Ідэя з’явілася ў 2019 годзе. Планавалі летам праводзіць гучныя чытанні пад адкрытым небам, але каранцін унёс свае карэктывы ў працу бібліятэкі. Паколькі анлайн-кантэнт становіцца актуальным, мы вырашылі не пакідаць ідэю, а паспрабаваць новы для нас фармат правядзення», – адзначае адна з ініцыятараў праекта Юлія Басіста.

Бібліятэкары правялі апытанне сярод наведвальнікаў і выявілі, што стварэнне запісаў кніг вельмі цікавіць моладзь, асабліва тых рэспандэнтаў, якія актыўна карыстаюцца Youtube. З іншага боку – зацікаўленыя ёсць і сярод старэйшых катэгорый, якія імкнуцца асвоіць новыя медыйныя фарматы.

Па словах Юліі, паслуга таксама карысная для горада і сваёй інклюзіўнасцю, бо аўдыёкантэнт часта з’яўляецца самым зручным спосабам азнаямлення з тэкстам для людзей, якія маюць праблемы са зрокам.

«Вырашылі рабіць акцэнт на празаічныя творы. Ад карыстальнікаў паступіла прапанова дадаць музычнае суправаджэнне. Пілотны запуск адбыўся ў ліпені 2020 г. На працягу двух тыдняў збіралі відэазапісы карыстальнікаў, адзін дзень выдаткавалі на апрацоўку атрыманага матэрыялу і апублікавалі на Youtube-канале бібліятэкі», – распавядае бібліятэкар.

Зараз на канале выклалі 12 ролікаў ад 9 удзельнікаў, якія маюць усяго 320 праглядаў.

У бібліятэцы адзначаюць, што і ў далейшым плануюць штомесяц ствараць разам з карыстальнікамі тэматычныя падборкі з аўдыёзапісамі.

Паслуга прадастаўляецца бясплатна.

Вынікі праекта

Расказвае Юлія Басіста:

«Мы імкнуліся стварыць пляцоўку для прапаганды ўкраінамоўнага прадукту шляхам самарэалізацыі гараджан як чытальнікаў, папулярызаваць кнігі і ствараць кантэнт даступны для людзей з парушэннямі зроку.

Наведвальнікаў бібліятэкі перш за ўсё цікавіць сучасная ўкраінская літаратура, у прыватнасці творчасць мікалаеўскіх аўтараў. Яны шукаюць аднадумцаў у літаратурным асяроддзі, людзей, якія могуць параіць кніжныя навінкі. Дзякуючы паслузе, чытачы могуць дзяліцца ўласнымі кніжнымі ўпадабаннямі.

Аўдыёзапісы таксама прыносяць карысць і ў перыяд абмежаванага абслугоўвання (у цяперашні час бібліятэка выдае літаратуру па папярэднім запыце), таму карыстальнік можа праслухаць урывак твора на Youtube-канале бібліятэкі, а затым замовіць яго ў нас.

Паколькі паслуга прадастаўляецца анлайн, на наведвальнасць моцнага ўплыву яна не мела (тым больш улічваючы каранцінныя абмежаванні), але колькасць праглядаў канала і падпісчыкаў на Facebook вырасла. З іншага боку, некаторыя карыстальнікі паслугі становяцца і новымі наведвальнікамі бібліятэкі.

Дзякуючы ўкараненню паслугі калектыў бібліятэкі змог удасканаліць Youtube-канал бібліятэкі, напоўніць яго якаснымі тэматычнымі падборкамі, а таксама асвоіць новыя шляхі сувязі з карыстальнікамі бібліятэкі.

Зараз мы робім акцэнт на анлайнавую форму прадастаўлення паслуг і правядзення мерапрыемстваў. Вывучаем метады эфектыўнага кантэнт-напаўнення старонак у сацсетках».

picture
picture

Чытай таксама