«Староннім уваход… дазволены» – гэта паслуга Львоўскай абласной бібліятэкі для юнацтва імя Рамана Іванычука, якая заклікана пазнаёміць наведвальнікаў з працоўным закуліссем культурных інстытуцый.
Па словах ініцыятара паслугі, журналісткі Людмілы Пуляевай, паслуга дапаможа зацікаўленым лепш зразумець, як уладкованыя тэатры, музеі, мастацкія і рэстаўрацыйныя майстэрні. Для гэтага ў межах паслугі будуць арганізаваны індывідуальныя экскурсіі ва ўстановы культуры, а таксама сустрэчы з вядучымі акцёрамі і мастакамі.
Ідэя нарадзілася дзякуючы журналісцкай дзейнасці аўтара праекта Людмілы Пуляевай: «Паколькі я добра знаёмая з закулісным жыццём тэатраў і музеяў, то вырашыла даць магчымасць азнаёміцца з ім карыстальнікам бібліятэкі. Да гэтага заахвоціла і абвяшчэнне аб прыёме заявак праекта «Стварай культуру…».
Па словах Людмілы, прататып паслугі ствараўся па методыцы «дызайн мыслення», што вывучалася ўдзельнікамі праекта разам з дацкімі трэнерамі. Для гэтага выкарыстоўваліся мадэль, створаная з падручных матэрыялаў-кардоннай скрынкі з-пад абутку, скотчу і кавалка тканіны.
«Спачатку я пратэставала паслугу на калегах, а потым прыцягнула карыстальнікаў, якія прыходзілі ў бібліятэку. Гэта былі старшакласнікі і студэнты», – адзначае аўтар паслугі.
Па выніках тэставання паслуга не атрымала істотных змяненняў і прадастаўляецца бясплатна наведвальнікам Львоўскай абласной бібліятэкі для юнацтва з верасня 2020 года.
Вынікі праекта
Расказвае Людміла Пуляева:
«Усе маюць магчымасць трапіць у тэатр альбо музей, купіўшы білет. А вось за кулісы гэтых устаноў, у рэстаўрацыйныя майстэрні і майстэрні мастакоў можа патрапіць далёка не кожны. Карыстальнікі нашай паслугі маюць унікальную магчымасць зазірнуць за кулісы і даведацца, як рыхтуецца спектакль, выстава, экспазіцыя, пагутарыць з акцёрамі і іншымі работнікамі тэатраў і музеяў.
Гэтая паслуга папулярызуе культурнае жыццё горада і заахвочвае людзей часцей наведваць тэатры і музеі, а таксама прадаставіць магчымасць больш даведацца пра людзей творчых прафесій. Яе таксама можна ўкараніць і ў бібліятэках іншых гарадоў.
Зараз на наведвальнасць бібліятэкі істотна ўплывае каранцін, а не ўкараненне паслугі, таму наша аўдыторыя не змянілася. Гэта людзі розных узроставых катэгорый – ад падлеткаў да людзей старэйшага ўзросту. Калі б не каранцінныя абмежаванні, то карыстальнікаў было б больш.
Дзякуючы ўкараненню паслугі, калектыў бібліятэкі атрымаў шмат новага вопыту, у прыватнасці ў сферах камунікацыі з людзьмі тэатра, экскурсійнай дзейнасці і ў сферы працы з відэакантэнтам».