Стварай культуру:
бібліятэчныя інавацыйныя паслугі

У 2020 г. Украінская бібліятэчная асацыяцыя (ВГО Українська бібліотечна асоціація) рэалізуе міжнародны праект пад назвай «Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі», які падтрымлівае Еўрапейскі Саюз па праграме Дом Еўропы. На конкурснай аснове было адабрана 32 бібліятэкара з Украіны і Беларусі, якія прайшлі навучанне з удзелам дацкіх і ўкраінскіх трэнераў. Па выніках навучання кожны бібліятэкар-удзельнік распрацаваў і ўкараніў у сваёй бібліятэцы новую інавацыйную паслугу для развіцця крэатыўных індустрый, якія прадстаўлены на дадзеным рэсурсе.

Студыя друку літаратурных цытат

Закарпацкая АУНБ імя Ф. Патушняка прадастаўляе паслугу студыі друку літаратурных цытат, дзякуючы якой кожны зможа пераўтварыць любімую цытату ў свой арыгінальны малюнак, а таксама надрукаваць яе на налепцы ці майцы.

«На стварэнне паслугі мяне натхніл ўдзел у міжнародным праекце «Бібліятэка яднае людзей», падчас якога былі праведзены тры сустрэчы з мастакамі ў бібліятэцы», — гаворыць ініцыятар праекту Яўгенія Напуда.

Яўгенія стварала дызайн налепак, паштовак і масак дома разам з дачкой, а потым з калегай у бібліятэцы. Тэставалі паслугу падчас вулічнай акцыі «Капуркова кніжка», дзе атрымалася прыцягнуць людзей розных прафесій і ўзростаў.

«Карыстальнікі зацікаўлены ў такой паслузе, бо яна дае кожнаму магчымасць праявіць свой творчы патэнцыял. Падчас тэставання канцэпцыя не змянілася. Як прыдумала гэтую ідэю яшчэ ўзімку, да абвяшчэння праекту, так на ёй і спынілася», — дзеліцца Яўгенія.

Арганізатар спадзяецца, што атрыманы досвед карыстальнікі бібліятэкі змогуць выкарыстаць у будучыні, напрыклад, запусціўшы ўласную серыю дызайнерскіх вырабаў альбо адкрыўшы профільны бізнес.

Паслуга працуе ў бібліятэцы з 5 верасня.

picture

Чытай таксама