Стварай культуру:
бібліятэчныя інавацыйныя паслугі

У 2020 г. Украінская бібліятэчная асацыяцыя (ВГО Українська бібліотечна асоціація) рэалізуе міжнародны праект пад назвай «Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі», які падтрымлівае Еўрапейскі Саюз па праграме Дом Еўропы. На конкурснай аснове было адабрана 32 бібліятэкара з Украіны і Беларусі, якія прайшлі навучанне з удзелам дацкіх і ўкраінскіх трэнераў. Па выніках навучання кожны бібліятэкар-удзельнік распрацаваў і ўкараніў у сваёй бібліятэцы новую інавацыйную паслугу для развіцця крэатыўных індустрый, якія прадстаўлены на дадзеным рэсурсе.

Артпрастора «SELO»

На базе Публічнай бібліятэкі імя А. Лявіцкага стварылі артпростору «SELO» – платформу для супрацоўніцтва народных майстроў і мастакоў.

«SELO» працуе як лакацыя, у якой майстры з розных дысцыплін маюць магчымасць праводзіць майстар-класы, дэманстраваць свае працы і знаёміцца са сваімі калегамі.

Па словах ініцыятара паслугі Ірыны Шэлембы, пражываюць нямала ўмельцаў розных промыслаў – мастак, майстар па выпальванні, ганчар, вышывальшчыцы і іншыя. Менавіта гэта і падштурхнула стварыць падобную платформу.

«У прасторы можна арганізоўваць выставы мастакоў і ўмельцаў народнага промыслу на працягу 0,5 да 1,5 месяцаў. Таксама мы маем старонку на Facebook, дзе публікуем фота і відэа матэрыялы з рэкламай вырабаў і аглядамі творчасці аўтараў», – кажа Ірына.

Прататыпам паслугі стала выстава малюнкаў мясцовага мастака-аматара Андрэя Мухіна. Але вопыт паказаў, што анлайн-платформа «SELO» апынулася больш эфектыўнай, паколькі, па словах Андрэя, яна прывяла да яго новых кліентаў.

«Цяпер нашай камандай распрацоўваецца праект па стварэнні пешаходных і велаэкскурсій, у маршрут якіх будуць уваходзіць бібліятэкі. Плануем знаёміць турыстаў з гісторыяй нашага краю і вырабамі майстроў», – дадае Ірына Шэлемба.

Паслуга працуе ў бібліятэцы з верасня 2020 г. Майстар-клас платны.

Вынікі праекта

Расказвае Ірына Шэлемба:

«Паслугай могуць карыстацца ўсе. Узрост або статус не маюць значэння. Да нас прыходзяць сельскія жыхары, якія займаюцца выяўленчым мастацтвам, фатаграфіяй, вышываннем, выпальваннем, вязаннем, хэнд-мэйд і да таго падобнае. Гэтыя людзі маюць жаданне рэалізаваць уласную прадукцыю, а таксама імкнуцца да камунікацыі з аднадумцамі.

Мы імкнёмся згуртаваць вакол сябе людзей, спрыяць таму, каб яны выходзілі з сваіх сямейных і працоўных «капсул» у больш шырокі свет. Асабліва гэта тычыцца сельскіх бібліятэк, якія акрамя задавальнення штодзённых патрэбаў грамадзян выконваюць і функцыю захавання мясцовай культуры, папулярызуюць крэатыўныя індустрыі, паколькі ў сёлах адсутнічаюць інфраструктурныя аб’екты мастацкага кірунку. Місія бібліятэкі – быць набліжанай да карыстальнікаў, улічваючы іх інтарэсы і патрэбы.

Зараз мы арганізуем анлайн і афлайн выставы мясцовых майстроў мастацтваў і рамёстваў, праводзім майстар-класы, якія прадастаўляюць магчымасці рэалізацыі творчага патэнцыялу сельскім мастакам.

На старонцы Артпрасторы «SELO» у сацсетках раз на месяц дэманструюцца анлайн выставы, размяшчаюцца прэсрэлізы аб праведзеных мерапрыемствах і інфармацыя аб майстрах і іх творчасці. Майстар-класы – гэта крутая ідэя для правядзення вольнага часу з дзіцём альбо з блізкім чалавекам. Гэта сапраўдныя вітаміны для эмацыйнага інтэлекту, самаацэнкі і самавыяўлення. А анлайн-трансляцыя дае магчымасць пашырыць кола кліентаў і аматараў народнай творчасці».

picture
picture
picture
picture
picture
picture

Чытай таксама