Стварай культуру:
бібліятэчныя інавацыйныя паслугі

У 2020 г. Украінская бібліятэчная асацыяцыя (ВГО Українська бібліотечна асоціація) рэалізуе міжнародны праект пад назвай «Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі», які падтрымлівае Еўрапейскі Саюз па праграме Дом Еўропы. На конкурснай аснове было адабрана 32 бібліятэкара з Украіны і Беларусі, якія прайшлі навучанне з удзелам дацкіх і ўкраінскіх трэнераў. Па выніках навучання кожны бібліятэкар-удзельнік распрацаваў і ўкараніў у сваёй бібліятэцы новую інавацыйную паслугу для развіцця крэатыўных індустрый, якія прадстаўлены на дадзеным рэсурсе.

CO Workshop комікс-вокшопы

У херсонскіх бібліятэках правялі серыю воркшопаў, прысвечаных стварэнню коміксаў. Да праекта далучыліся Херсонская Цэнтральная бібліятэчная сістэма, а таксама тры бібліятэкі, у якіх і арганізуюць мерапрыемствы (Цэнтральная бібліятэка імя Лесі Украінкі, Бібліятэка-філіял №3 і Бібліятэка-філіял №1).

«Ідэя паслугі нарадзілася як вынік аналізу ўласнага досведу, – распавядае адзін з ініцыятараў праекта Уладзімір Рагульскі, — Сама канцэпцыя заключалася ў тым, каб даваць як мага менш тэорыі і больш практыкі, і ўсё зрабіць у рамках аднаго занятку. Менавіта такі фармат меў лепшыя вынікі, чым курсы якія цягнуліся некалькі месяцаў, хоць здавалася б, што ўсё павінна было быць наадварот».

Уладзімір таксама адзначае, што да гэтага ў бібліятэках ладзілі тэматычныя мерапрыемствы, якія не былі арыентаваныя на шырокую аўдыторыю. Але аказалася, што ў наведвальнікаў ёсць запыт на больш блізкае знаёмства з тэхнікай стварэння коміксаў, таму ў межах новага воркшопа плануецца вывучыць асновы ў спрошчаным фармаце, які будзе зразумелы кожнаму.

«Прататып я ствараў у асноўным сам, кансультуючыся з калегамі-бібліятэкарамі ўласнага філіяла, з якімі праводзілі як комікс івенты, так і навучальныя курсы да гэтага. Тэставанне адбывалася ў двух формах: анлайн і афлайн. Таксама была анкета, як альтэрнатыва інтэрв’ю, і яна прынесла свае вельмі карысныя і важныя вынікі», — кажа бібліятэкар.

Карыстальнікі, якія прымалі ўдзел у тэставанні, прапанавалі ўвесці элемент нефармальных зносін у воркшоп, напрыклад, у форме чаявання, што дазволіць удзельнікам лепш пазнаёміцца адно з адным. Але ў цэлым, па словах Уладзіміра, ідэя паслугі з самага пачатку практычна не змянілася.

Паслуга ўкаранёна ў верасні 2020 г. і працуе на бясплатнай аснове.

Вынікі праекта

Расказвае Уладзімір Рагульскі:

«Мэта праекта заключалася ў тым, каб аб’яднаць моладзь (людзей да 35-ці гадоў, студэнтаў, школьнікаў) дзеля творчага і навучальнага працэсу. На першым этапе паслуга складалася з трох воркшопаў па стварэнні коміксаў у трох бібліятэках горада. Кожны быў прысвечаны таму ці іншаму аспекту стварэння коміксаў і складаўся з невялікай лекцыйнай часткі, а таксама большай практычнай часткі. Гэта значыць удзельнікі адразу малявалі свой комікс. Таксама была сесія нефармальнай камунікацыі з лектарам.

На другім этапе бібліятэкі атрымалі магчымасць пры неабходнасці заказваць як асобныя тэматычныя заняткі і воркшопы, так і праводзіць цэлы комікс-дзень з лектарамі праекта. Галоўнае – гэта наяўнасць аўдыторыі, адпаведнасць тэхнічным патрабаванням і здольнасць бібліятэк да самаарганізацыі.

Зараз у бібліятэках з’явілася больш зацікаўленай моладзі, а бібліятэкары навучыліся працаваць з візуальным наратывам, навучыліся яго фарміраваць і разумець.

Дзякуючы поспеху нашай паслугі дызайнам мыслення зацікавіліся і іншыя бібліятэчныя сістэмы».

picture
picture
picture

Чытай таксама