Стварай культуру:
бібліятэчныя інавацыйныя паслугі

У 2020 г. Украінская бібліятэчная асацыяцыя (ВГО Українська бібліотечна асоціація) рэалізуе міжнародны праект пад назвай «Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі», які падтрымлівае Еўрапейскі Саюз па праграме Дом Еўропы. На конкурснай аснове было адабрана 32 бібліятэкара з Украіны і Беларусі, якія прайшлі навучанне з удзелам дацкіх і ўкраінскіх трэнераў. Па выніках навучання кожны бібліятэкар-удзельнік распрацаваў і ўкараніў у сваёй бібліятэцы новую інавацыйную паслугу для развіцця крэатыўных індустрый, якія прадстаўлены на дадзеным рэсурсе.

Музычная студыя ў Мікалаеўскай універсальнай бібліятэцы

Мікалаеўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка ўкараніла інавацыйную паслугу – арганізавала на сваёй базе музычную студыю.

Ідэя стварэння студыі нарадзілася пасля таго, як за кошт грантавай падтрымкі амбасады ЗША ва Украіне бібліятэка набыла музычнае абсталяванне (сінтэзатар YAMAHA PSR E363, камплект для гуказапісу Scarlett Solo Studio, прайгравальнік для пласцінак).

«Яшчэ з 2018 года на базе Цэнтра міжнароднага партнёрства бібліятэкі працуе творчая лабараторыя Mykolaiv FavLab, таму па просьбе наведвальнікаў цэнтра і аддзела дакументаў па пытаннях культуры і мастацтваў было вырашана абсталяваць і музычную студыю», – кажа ініцыятар паслугі Ларыса Сідарэнка.

Прататып праекта ствараўся работнікамі цэнтра, калегамі з аддзела дакументаў культуры і мастацтваў, а таксама аддзела сацыякультурнай дзейнасці. Да тэставання студыі прыцягнулі наведвальнікаў розных аддзелаў бібліятэкі.

«Атрымалася даведацца, што ў горадзе недастаткова даступных і бясплатных месцаў для творчых зносін прафесійных музыкаў, спевакоў, музыкаў-аматараў і людзей, якія толькі хочуць займацца музыкай і адчуваюць патрэбу ў прэзентацыях сваіх твораў і пошуках аднадумцаў. Жыхары горада адчуваюць патрэбнасць у наведванні такіх выдатных мерапрыемстваў», – распавядае аб выніках тэставання Ларыса.

Таксама яна дадала, што ў працэсе тэставання ідэя паслугі змяніліся, бо спачатку ў бібліятэцы планавалі толькі прадастаўляць музычнае абсталяванне для выкарыстання падчас правядзення сацыякультурных мерапрыемстваў, запісы музычных і аўдыётвораў. Цяпер праект накіраваны на згуртаванне музыкантаў вакол бібліятэкі не толькі праз музычную студыю, але і праз правядзенне ўпершыню ў горадзе музычных кватэрнікаў.

Першае мерапрыемства ў рамках паслугі адбылося 16 жніўня, а карыстанне музычным абсталяваннем наведвальнікам бібліятэкі даступна на пастаяннай аснове і бясплатна.

Вынікі праекта

Расказвае Ларыса Сідарэнка:

«Наша каманда імкнулася стварыць камфортныя ўмовы для актыўнай камунікацыі і прэзентацыі творчых дасягненняў прафесійных і будучых музыкаў. Нашы наведвальнікі гэта пераважна студэнты Мікалаеўскага музычнага каледжа і Мікалаеўскага прафесійнага каледжа культуры і мастацтваў, навучэнцы музычных школ і карыстальнікі бібліятэкі.

Для згуртавання людзей мы праводзім музычныя кватэрнікі, а таксама прадстаўляем у карыстанне музычнае абсталяванне для індывідуальнага выкарыстання або правядзення розных мерапрыемстваў.

Мы ўжо паспелі правесці два кватэрнікі. Першы адбыўся 16 жніўня, у ім прынялі ўдзел 9 удзельнікаў і 43 гледача. Другі – 25 кастрычніка ў фармаце анлайн-трансляцыі ў Facebook. Ён сабраў 646 праглядаў.

Усяго 13 наведвальнікаў бібліятэкі ўжо скарысталіся свабодным доступам да музычнага абсталявання.

Дадзеная паслуга адпавядае місіі бібліятэкі – гэта стварэнне інтэграванай інфармацыйна-камунікацыйнай платформы для ўсебаковага развіцця грамадства і развіцця прафесійнага патэнцыялу. Нашымі партнёрамі сталі Мікалаеўскі акадэмічны ўкраінскі тэатр драмы і музычнай камедыі, Мікалаеўскі акадэмічны Мастацкі Рускі драматычны тэатр, Мікалаеўская абласная філармонія, Мікалаеўскі прафесійны каледж культуры і мастацтваў, Мікалаеўскі прафесійны каледж музычнага мастацтва, наведвальнікі бібліятэкі.

Мы лічым, што гэтая паслуга можа быць уведзена любой бібліятэкай пры ўмове прыцягнення партнёраў, правядзення адпаведнай фандрэйзінгавай або праектнай дзейнасці, а таксама складання выразнага плана рэалізацыі».

picture
picture

Чытай таксама