Стварай культуру:
бібліятэчныя інавацыйныя паслугі

У 2020 г. Украінская бібліятэчная асацыяцыя (ВГО Українська бібліотечна асоціація) рэалізуе міжнародны праект пад назвай «Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі», які падтрымлівае Еўрапейскі Саюз па праграме Дом Еўропы. На конкурснай аснове было адабрана 32 бібліятэкара з Украіны і Беларусі, якія прайшлі навучанне з удзелам дацкіх і ўкраінскіх трэнераў. Па выніках навучання кожны бібліятэкар-удзельнік распрацаваў і ўкараніў у сваёй бібліятэцы новую інавацыйную паслугу для развіцця крэатыўных індустрый, якія прадстаўлены на дадзеным рэсурсе.

Тэатральная майстэрня «ТэМа»

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Васіля Земляка камунальнай установы «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Жытомірскай ОТГ стварыла тэатральную майстэрню, якая будзе спрыяць развіццю творчых здольнасцяў дзяцей і дапамагаць ім авалодаць прафесійнымі навыкамі акцёрскага майстэрства.

Па словах арганізатараў, назва майстэрні – гэта абрэвіятура, якая расшыфроўваецца як «Творчыя Экспрэсіўныя Маленькія Акцёры».

«Тэатральнае мастацтва – гэта сінтэз літаратуры, музыкі, харэаграфіі, архітэктуры і жывапісу, што дае магчымасць развіваць творчыя здольнасці адразу ў некалькіх кірунках. Паслуга дасць магчымасць дзецям пабыць акцёрамі, як індывідуальна, так і ў складзе ўдзельнікаў калектыўнай пастаноўкі на тэатральнай сцэне» – распавядае ініцыятар майстэрні Кацярына Бабенка.

Паслуга ўключае творчыя заняткі з прафесійным акцёрам-выкладчыкам, які навучыць удзельнікаў акцёрскаму майстэрству і дапаможа асвоіць навыкі пастаноўкі сцэнічнай мовы і рухаў. Таксама прадугледжаны і навучальныя практыкі, сярод якіх сцэнічныя пастаноўкі, выступленні, праца на камеру ў розных фарматах і іншае.

Тэатральная майстэрня «ТэМа» рэалізуе адну з асноўных задач бібліятэк –папулярызуе кнігі і чытанне. Юныя акцёры-чытачы бібліятэкі на літаратурных чытаннях дэкламуюць хуткамоўкі, байкі, вершы, урыўкі з твораў украінскай і сусветнай літаратуры», – дадае бібліятэкар.

Студыя накіравана на дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і працуе як платная паслуга. Яе кошт 132 грн у месяц (пры ўмове, калі заняткі праходзяць афлайн). У бібліятэцы сцвярджаюць, што падобную паслугу цалкам могуць укараніць і іншыя бібліятэкі, якія супрацоўнічаюць з мясцовымі ўстановамі культуры і ў прыватнасці з тэатрамі.

Вынікі праекта

Расказвае Кацярына Бабенка:

«Пасля ўкаранення паслугі аўдыторыя бібліятэкі значна пашырылася, бо паслуга прыцягнула не толькі дзяцей, але і бацькоў, бабуль і дзядуляў, якія мелі магчымасць азнаёміцца з бібліятэкай, яе работнікамі і наяўнай у бібліятэцы літаратурай.

Цяпер мы сфармавалі пастаянную актыўную групу ўдзельнікаў тэатральнай майстэрні «ТэМа», якія ажыццяўляюць «актыўную працу з тэкстам».

Асаблівасць паслугі ў тым, што яна павінна працягвацца на пастаяннай аснове, ўдасканальвацца, адпавядаць запытам і патрэбам карыстальнікаў. Таму мы ўжо навучыліся падладжвацца пад выклікі сучасных рэалій і ўкараняць атрыманы вопыт у іншых працоўных плоскасцях.

Укараненне паслугі дапамагло нам змяніць падыходы да арганізацыі бібліятэчных мерапрыемстваў у цэлым, бо зараз мы з самага пачатку спрабуем зразумець запыты патэнцыйнай аўдыторыі і фарміруем паслугу такім чынам, каб яна давала каштоўны вопыт і карысныя веды ўсім карыстальнікам бібліятэкі».

picture
picture
picture
picture
picture

Чытай таксама