Гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Крапіўніцкага запусціла фоталабараторыю, якая будзе вучыць навыкам прадметных здымкаў, а таксама фатаграфаваць вырабы хэндмэйд-майстроў.
Паслуга складаецца з двух кампанентаў — з мабільнай фотастудыі «Куфар» і анлайн-курса «Прадметныя фотаздымкі для хобі і бізнесу», які складаецца з 4-х заняткаў.
«На праект мы прыйшлі зусім з іншай ідэяй, якая змянілася пасля вывучэння метадалогіі «Дызайн-мысленне для бібліятэкараў » з трэнерамі з Даніі. Спачатку гэта было выкарыстанне настольных гульняў для навучання і самаразвіцця моладзі, але гэтую паслугу было складана звязаць з культурна-крэатыўнымі індустрыямі, а таксама ўводзіць ва ўмовах каранціну. Таму ўзнікла ідэя стварыць мабільную міністудыю для фатаграфавання handmade вырабаў майстроў», — распавядае адна з ініцыятарак праекта Вікторыя Палішчук.
Тэставанне прататыпа праводзілася ў Цэнтральнай бібліятэцы горада Крапіўніцкага. Паколькі міністудия «Куфар» разлічана пераважна на майстроў сталага ўзросту, з якімі бібліятэка ўжо мела наладжаныя сувязі, яны сталі першымі, хто пратэставаў паслугу.
Пазней да канцэпцыі далучылі і ідэю анлайн-курсу, якая ў першую чаргу накіравана на тое, каб пашырыць аўдыторыю фоталабараторыі. Над яго канцэпцыяй працавалі спецыялісты аддзела інавацыйна-метадычнай работы і каворкінга «Жыві яскрава», што таксама працуе ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы горада Крапіўніцкага.
«Пасля тэставання мы даведаліся, што такой паслугай хацелі б скарыстацца не толькі майстры хэнд мэйда, але і маладыя людзі (навучэнцы старэйшых класаў, студэнты і інш.) для стварэння прыгожых прадметных фота для сваіх блогаў і старонак у сацсетках, таму і запусцілі курс з 4-х заняткаў, прысвечаных прадметным фотаздымкам, апрацоўцы фатаграфій, прасоўванні прадукту ў сацсетках і стварэнню фотабоксаў сваімі рукамі», — тлумачыць Вікторыя Палішчук.
Для правядзення заняткаў каманда праекта прыцягвае спецыялістаў па піяры, прафесійных фатографаў і дэманструе відэаматэрыялы па стварэнні фотабоксаў, распрацаваных бібліятэкарамі.
Мініфотастудыя «Куфар» і анлайн-курс дзейнічаюць у бібліятэцы з верасня 2020 года.