Валынская ДАУНБ ім. Алены Пчолкі адкрыла школу арт-маркетынгу, дзякуючы якой луцкія мастакі і музыкі змогуць навучыцца прасоўваць уласны культурны прадукт.
«Да стварэння такой паслугі заахвоцілі запыты карыстальнікаў бібліятэкі. Шмат чытачоў з мастацкага аддзела казалі пра тое, што цяпер цяжка рэалізаваць сваю творчасць і зарабляць на гэтым грошы», – кажа Ульяна Джаман, адна з ініцыятараў школы.
Прататып паслугі стваралі разам з супрацоўнікамі Аддзела гарадскога абанемента і Аддзела літаратуры па мастацтву бібліятэкі. Таксама да працэсу прыцягнулі і пастаянных чытачоў бібліятэкі, мастакоў і музыкаў, якія давалі рэкамендацыі і праходзілі апытанне.
«Мы ўбачылі, што недарэчна ставіць ўзроставае абмежаванне карыстальнікаў паслугі школы арт-маркетынгу, а таксама выявілі патрэбу ў забеспячэнні карыстальнікаў паслугі спецыялізаванай літаратурай», – дзеліцца вынікамі тэставання паслугі бібліятэкарка.
У рамках школы праводзяць майстар-класы, лекцыі, а таксама сустрэчы з людзьмі, якія могуць падзяліцца ўласным вопытам прасоўвання. Арганізатары плануюць запісваць мерапрыемствы на відэа і выкладваць іх у свабодны доступ.